РУС БЕЛ ENG

Рэкамендацыі для падрыхтоўкі да экзаменацыйнага пераказу па беларускай мове

Пры  першым  чытанні  слухайце  тэкст  уважліва.  Звярніце  ўвагу,  які  тып  маўлення  ўласцівы  яму,  асаблівасці  якога стылю  мовы  вам  неабходна  перадаць.  Сфармулюйце  для  сябе  тэму  і  галоўную  думку  тэксту  (пра  што  вам  трэба расказаць, што  апісаць, над чым  паразважаць  і  да  якога  вываду  прыйсці).

Калі тэкст чытаецца другі раз, вы можаце рабіць якія небудзь паметкі: апорныя словы і спалучэнні слоў, змест простай мовы і інш. Пры неабходнасці экзаменатар звычайна тлумачыць некаторыя словы і выразы або запісвае іх на дошцы (як правіла, гэта словы іншамоўнага паходжання, якія рэдка ўжываюцца, обо словы з лексікі абмежаванага ўжытку: прафесіяналізмы, дыялектызмы, устарэлыя слов).

Цяпер вам трэба пераказаць тэкст. Спачатку пішыце так, як вам запомнілася. Затым загляніце ў запісы, зробленыя падчас другога чытання, і ўнясіце патрэбныя змяненні, дапаўненні.

Прачытайце, што ў вас атрымалася; пры гэтым сачыце за тым, каб выказванне вызначалася паслядоўнасцю, лагічнасцю, каб не было сказаў, сэнс якіх цяжка або ўвогуле нельга зразумець (няправільна пабудаваны сказ, прапушчана слова, няўдалы парадак слоў і г.д.). Калі трэба, перабудоўвайце сказы, замяняйце ці перастаўляйце словы.

Прачытайце тэкст яшчэ раз, звяртаючы ўвагу на тое, ці ўдала вы падзялілі яго  на абзацы. Пры наступным чытанні праверце напісанне слоў і пастаноўку знакаў пры-пынку. Важна асэнсаваць, для чаго патрэбны той ці іншы знак прыпынку (што ён раз-дзяля ці выдзяляе) і які знак павінен стаяць у кожным канкрэтным выпадку (калівы не ўпэўнены, лепш перабудаваць сказ такім чынам, каб знак прыпынку не выклікаў у вас пытанняў).

Некалькі хвілін адпачніце, а потым перапісвайце работу на чыставік. Старайцеся не рабіць выпраўленняў і пісаць разборліва, думайце над кожным пераносам.

Прачытайце тэкст яшчэ раз. Зверце чыставік з чарнавіком (ці не прапусцілі якое – небудзь слова, знак прыпынку, ці не забыліся выдзеліць абзац). Калі дазваляе час, крху адпачніце і потым яшчэ раз прачытайце сваю работу так, як чыталі чарнавік.