РУС БЕЛ ENG

Кантрольная тэставая работа па тэме “Словазлучэнне. Агульнае паняцце аб сказе. Граматычная аснова сказа”

Варыянт 1.

А1. Адзначце нумары словазлучэнняў:

1) стары лес;              4) ісці лесам;

2) лес за горадам ;     5) елкі і хвоі;

3) каля лесу;              6) шумяць верхавіны.

А2. Адзначце нумары правільных сцверджанняў:

  1. Кампаненты словазлучэнняў звязаны падпарадкавальнай сувяззю.
  2. Словазлучэнне – гэта сінтаксічная адзінка, якая складаецца з двух ці больш слоў.
  3. Словазлучэнне, у адрозненне ад слова, называе прадмет, прымету дзеяння больш канкрэтна і дакладна.
  4. У адпаведнасці з марфалагічным выражэннем галоўнага слова словазлучэнні падзяляюцца на дзеяслоўныя, іменныя, прыназоўнікавыя.
  5. Дапасаванне – спосаб сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў тых граматычных формах, што і галоўнае.

А3. Адзначце нумары іменных словазлучэнняў:

1) стомлены чалавек;                4) восем гадоў;

2) вельмі стаміцца;                    5) нечакана для ўсіх;

3) нехта з вас;                           6) ісці па дарозе.

А4. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх словы звязаны сувяззю дапасавання:

1) шчырыя словы;                     4) вельмі хутка;

2) чацвёрты паверх;                  5) нашы магчымасці;

3) словы ўдзячнасці;                  6) нечакана для ўсіх.

А5. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх няма памылкі ў кіраванні:

1) пайсці па ваду;                      4) хварэць на ангіну;

2) збірацца за грыбамі;              5) жаніцца на каханай;

3) смяяцца нада мною;               6) даруйце мне.

А6. Адзначце нумары простых сказаў:

  1. Ля берага, у вялікай палонцы, гайдалася дашчаная лодка, пашпакляваная і прасмоленая.
  2. Днём была пагода, ярка свяціла нізкае чырвонае сонца.
  3. На дварэ толькі шапацеў па саламянай страсе, булькатаў па нябачных лужынах дождж.
  4. Палянкі зноў змяніліся лесам, то стройным баравым, то нізкім балотным.
  5. То салавей зальецца ўдала, то шпак пасобіць ценарком.
  6. Дождж перастаў, але дзьме моцны вецер.

А7. Выберыце правільнае сцверджанне (сцверджанні). Адзначце яго нумар (нумары):

  1. Простым называецца сказ, у якім толькі адна граматычная аснова.
  2. Простым называецца сказ, у якім граматычная аснова складаецца з аднаго галоўнага члена – дзейніка або выказніка.
  3. Развітым называецца сказ, які мае дзве і больш граматычныя асновы.

А8. Падумайце, якая характарыстыка з’яўляецца правільнай у адносінах да сказа  Адразу за вёскай поле. Адзначце нумар правільнага адказу:

  1. аднасастаўны, развіты;                      3. двухсастаўны, развіты;
  2. аднасастаўны, неразвіты;                  4. двухсастаўны, неразвіты.

А9. Адзначце нумары сказаў, у якіх правільна паказаны ўсе члены сказа:

  1. На дзядзінцы растуць высокія таполі, разложыстыя ліпы.
  2. Выцягвае насустрач сонцу малюсенькую зялёную сцяблінку невялікая кветка.
  3. Ступіўшы на прагаліну, мядзведзь спыняў крок і прагна лавіў подыхі ветру.
  4. У канавах блішчала вада, зацягнутая зеленаватаю раскаю.

А10. Адзначце нумары сказаў, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам ( на месцы пропуску) трэба ставіць працяжнік:

  1. Без птушак лес __ сірата.
  2. Пра ўсё даведацца і ўсё ўбачыць __ вось мая мара.
  3. Вочы __ быццам зоркі.
  4. Плошча поля __ тры гектары.
  5. Кот мышы __ не таварыш.
  6. Закончыць будаўніцтва да халадоў __ наша галоўная задача.

В1. Выпішыце са сказа словазлучэнне, у якім словы звязаны сувяззю кіравання:

Раз’юшаны вецер гнаў снежны пыл.

В2. Запішыце словазлучэнне па-беларуску:

Три долгих дня –

В3. Выпішыце сказ, у якім састаўны іменны выказнік. Граматычную аснову сказа падкрэсліце:

  1. Па чарапіцы манатонна паклёўваў бясконцы дождж.
  2. Насця старалася не паказаць бацькам свайго неспакою.
  3. Раніца наступнага дня выдалася дажджлівая.
  4. Антон не мог наглядзецца на гэтую прыгажосць.

В4. Знайдзіце сказ, у якім няправільна дапасаваны выказнік да дзейніка. Выпішыце дзейнік з выказнікам, выправіўшы памылку:

  1. Спакой над вёскай трывожылі цяпер лямант квактух ды задзірыстае, задаволенае галёканне якога-небудзь крыкуна з чырвоным грабянём.
  2. Два хлопцы не прымала ўдзелу ў размове.
  3. Некалькі чалавек стаялі ля плота.
  4. Там стаяла некалькі хат.

В5. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?

Яна толькі цяпер заўважыла, што разгарнула падручнік па геаграфіі.

 

Варыянт 2.

А1. Адзначце нумары словазлучэнняў:

1) лісце ападае;              4) бярозы і клёны;

2) падае долу ;                5) пад дрэвамі;

3) лісце з дрэў;                6) першыя прыкметы восені.

А2. Адзначце нумары правільных сцверджанняў:

  1. Кампаненты словазлучэнняў звязаны злучальнай сувяззю.
  2. Словазлучэнне – гэта сінтаксічная адзінка, якая складаецца з двух ці больш самастойных слоў, аб’яднаных граматычна і сэнсава.
  3. Не з’яўляецца словазлучэннем спалучэнне дзейніка і выказніка,.бо яно выражае закончаную думку.
  4. У адпаведнасці з марфалагічным выражэннем галоўнага слова словазлучэнні падзяляюцца на іменныя, прыслоўныя, лічэбнікавыя.
  5. Кіраванне – спосаб сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ва ўскосным склоне, якога патрабуе галоўнае.

А3. Адзначце нумары дзеяслоўных словазлучэнняў:

1) пабеленыя сцены;                        4) чытанне лежачы;

2) напісаць сачыненне;                    5) хуткая хадзьба;

3) хутка вярнуцца;                           6) стрэцца на вуліцы.

А4. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх словы звязаны сувяззю прымыкання:

1) паважаць бацькоў;                     4) пісаць старанна;

2) робячы справу;                          5) ісці не спяшаючыся;

3) жаданне выспацца;                    6) слухаць радыё.

А5. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх няма памылкі ў кіраванні:

1) выбачайце мяне;                      4) паслаць за доктарам;

2) кпіць з сябе;                             5)  у пяці кроках ад нас;

3) выбрацца ў ягады;                    6) хворы на сэрца.

А6. Адзначце нумары простых сказаў:

  1. Вятры падзьмулі з паўночнага захаду, а потым перамяніліся на ўсход і запыніліся там на доўгі час.
  2. Прывольныя лугі вабяць сваім раздоллем, прыгажосцю, стракатасцю колераў і разнастайнасцю пахаў.
  3. У траве дзе-нідзе валяліся дробныя трэскі і жаўцела пілавінне.
  4. То цёплая вада шапоча пад вербамі, то перуны рвуць цяжкую алавяную хмару.
  5. Ногі то слізгалі па голым абледзянелым каменні, то ў горных упадзінах грузлі па калена ў снезе.
  6. У садзе было ўжо не толькі зелена, але і сям-там пачыналі расцвітаць жоўтыя кветкі.

А7. Выберыце правільныя сцверджанні. Адзначце іх нумары:

  1. Простым называецца сказ, які складаецца толькі з галоўных членаў сказа.
  2. Развітым называецца сказ, у якім, акрамя дзейніка і выказніка, ёсць залежныя ад іх даданыя члены сказа.
  3. Развітым называецца сказ, у якім ёсць аднародныя члены сказа.

А8. Падумайце, якая характарыстыка з’яўляецца правільнай у адносінах да сказа Раніца цёплая, сонечная. Адзначце нумар правільнага адказу:

  1. аднасастаўны, развіты;                      3. двухсастаўны, развіты;
  2. аднасастаўны, неразвіты;                  4. двухсастаўны, неразвіты.

А9. Адзначце нумары сказаў, у якіх правільна паказаны ўсе члены сказа:

  1. Сонца толькі што паказалася з-за сасонніку.
  2. Лес, нерухома звесіўшы свае галіны, маўкліва слухаў песні ручайка.
  3. Дзяўчына таропка гнала да рэчкі сваё крыклівае птаства.
  4. Ля кустоў малінніку стаяла лавачка, сплеценая з моцных ракітавых дубцоў.

А10. Адзначце нумары сказаў, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам ( на месцы пропуску) трэба ставіць працяжнік:

  1. Маўленчая культура чалавека __ гэта люстэрка яго духоўнага жыцця.
  2. Найвялікшая асалода __ мысліць.
  3. Лункі на возеры __ як вокны ў казачнае падводнае царства.
  4. Я __ не з баязлівага дзясятка.
  5. Пяць і тры __ восем.
  6. Возера Свіцязь разам з навакольнымі лясамі __ помнік прыроды.

В1. Выпішыце са сказа словазлучэнне, у якім словы звязаны сувяззю прымыкання:

Рэшткі снегу хутка раставалі пад промнямі сонца.

В2. Запішыце словазлучэнне па-беларуску:

Два молодых человека –

В3. Выпішыце сказ, у якім састаўны дзеяслоўны выказнік. Граматычную аснову сказа падкрэсліце:

  1. Дзень стаіць ветраны.
  2. Жнівеньскія раніцы былі росныя і свежыя.
  3. За акном шумеў і шумеў дождж.
  4. А бор стары гатоў сыпнуць пралескі шчодрай жменяй.

В4. Знайдзіце сказ, у якім няправільна дапасаваны выказнік да дзейніка. Выпішыце дзейнік з выказнікам, выправіўшы памылку:

  1. Двое мужчын капалі равок ад канала.
  2. Большасць экспанатаў школьнага музея сабрана самімі вучнямі.
  3. СМІ адразу адгукнуліся на гэтую падзею шэрагам артыкулаў.
  4. Пад’ехалі з паўдзясятка падвод.

В5. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?

У зімовы заснежаны дзень кветку шчасця дадому я нёс.

поделиться в: