РУС БЕЛ ENG

Тэст па тэме “Двухсастаўны просты сказ”

  1. Адзначце нумары простых сказаў.

Узняўся вецер і пачаўся дождж.

Рослы і густаваты ля берага сасоннік трошкі вышэй драбнеў і радкавата рассыпаўся па схіле.

Чалавек ішоў далей і хоць не трывожна, але пільна ўслухоўваўся.

То мільганула палянка, то прыступіў аж да самай дарогі бор.

3вінелі песні жаваранкаў, але саміх птушак не было відаць.

  1. У якім сказе дапушчана памылка ў вызначэнні дзейніка (дзейнік выдзелены)?

На гэты раз затрыманы не спрабаваў уцякаць.

Абое хораша спявалі.

Кожны сабе дабра жадае.

Вось і прыйшло сёння.

Чытаць гэты твор - асалода.

  1. У якім сказе няправільна дапасаваны выказнік да дзейніка?

Да новага года засталося дзве гадзіны.

На падстрэшшы валяліся шмат старых, пагрызеных мышамі кніг.

Умаім кошыку ляжала ўсяго шэсць сыраежак.

Два грузавікі везлі цэглу.

Пад купчастымі хвойкамі расло вельмі многа добрых грыбоў.

  1. У якім сказе паміж дзейнікам і выказнікам не трэба ставіць працяжнік?

Даўжыня поля_трыста пяцьдзясят метраў.

Наша хата_дзясятая ад клуба.

Літаратура_від мастацтва.

Красавік_гэта час аднаўлення жыцця.

Любіць прыроду_значыць абараняць яе, захоўваць яе багацці.

  1. Якім членам сказа з'яўляюцца выдзеленыя курсівам словы? Маладой бярозцы павязапа восень жоўтую хусцінку з бепай павуцінкай.

1. Дапаўненнем і азначэннем.         3. Дапаўненнем. ,

2. Азначэннем.                               4. Акалічнасцю.

  1. Уякіх сказах паміж дзейнікам і выказнікам трэба ставіць працяжнік?

Белавежская пушча_сапраўдны музей жывой прыроды, велізарная навуковая лабараторыя.

Ты _ мой госць.

Зрабіць эскіз з натуры, абмераць прадмет і вычарціць яго_ простая справа для вопытнага майстра..

Каса_як агонь!

Усе гэтыя рэчы _ мае.

  1. У якім радзе запісаны прыдаткі, якія трэба пісаць праз злучок з азначаемымі наэоўнікамі?

Баравікі   прыгажуны.

Колас паэт.

Кветка   васілёк

Непаседа вецер.

5.Чарадзей Нёман.

  1. Адзначце сказы з прамым дапаўненнем.

Аляксей не спускаў вачэй з лесу. 2. Ніна заўважыла доўгага прыгорбленага хлопца. 3. Агню ён звечара не раскладваў. 4. Вецер гнаў па абледзянелай дарозе снежны пыл. 5. Максім кінуў рыдлёўку.

 

  1. У якім сказе выдзеленае спалучэнне не з'яўляецца акалічнасцю?

Мяне разбудзілі на світанку.

У вагон увайшоў новы пасажыр.

На дзядзьку штаны ў палоску.

Чалавек з цікавасцю паглядзеў на субяседніка былі.

За дарогу дамоў, да маці шчаслівейшай няма дарогі.

  1. Выпішыце выказнікі з наступных  сказаў, вызначце іх тып.

І цярплівае каханне не памрэ, не адплыве. Проста ціхенька растане, як сняжынка на брыве.

Вуліца была пустая і мокрая ад дажджу.

Дзед з унучкай з нецярплівасцю чакалі цёплых дзён.

І нанава ўзнікла перад Васілём перабранае ў памяці, перадуманае неаднойчы.

Сонца свяціла ярка, чырвона. Неба здавалася высокім, зеленаватым, а ў паветры     была здаровая маладая свежасць.

поделиться в: