Тэст па тэме “Аднасастаўныя сказы”
Варыянт 1.
- Адзначце правільнае сцвярджэнне:
Аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам падзяляюцца на …
А) пэўна-асабовыя; г) безасабовыя;
Б) няпэўна-асабовыя; д) назыўныя.
В) абагульнена-асабовыя;
- Адзначце аднасастаўныя развітыя сказы:
А) Раніца. Д) Спяшаюся ў школу.
Б) Халодны вечар. Е) Люблю жыццё.
В) Марозіць. Ё) Маці чакае сына.
Г) Снег.
- Адзначце простыя двухсастаўныя сказы:
А) Таццяна звярнула са шляху на сцежку і пайшла гародамі.
Б) Па роснай траве шпарка крочым да ракі.
В) Паглядае Кацярына на бярозавы бальшак.
Г) Выйду на ціхі зялёны прастор і пакланюся вясне залатой.
Д) Начное рэха данесла гук далёкага ўзрыву.
Е) Па ваду да крыніцы ідзём цераз луг.
- Адзначце простыя назыўныя сказы:
А) Гарачы летні дзень.
Б) Духмяная цішыня густа наплывае з-за вербалозаў на раку.
В) Чэрвеньская спёка.
Г) Дзікі свіст і бразгат.
Д) Шасцёра нас – салдат марской пяхоты.
Е) Вось апошні паварот.
Ё) Дарога сціскаецца лесам і спускаецца ў лагчыну.
- Адзначце простыя безасабовыя сказы:
А) У хаце вучням не сядзіцца.
Б) Старых патрэбна паважаць.
В) Ніхто так дзецям не спагадае, як маці родная.
Г) На момант у хаце зрабілася ціха.
Д) Над лесам пачынала днець.
Е) Не пражыць нам без надзейных і верных сяброў.
- Адзначце аднасастаўныя сказы з галоўным членам дзейнікам:
А) Век жыві, век вучыся.
Б) Смачна спіцца на пахкім сене.
В) З балот пацягнула цёплаю вільгаццю.
Г) Работу словам не зменіш.
Д) Смуга над плёсам.
Е) На школьным двары гуляюць у шахматы.
Ё) Паеду заўтра ў Мінск.
Ж) Якая прыгажосць!
- Адзначце аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам:
А) Светлы дзень.
Б) Якое хараство!
В) Вечарэе.
Г) Вечарам марозіць.
Д) Зноў чыстым збожжам палі засеем.
Е) Зорак з неба не хапаюць.
- Адзначце сказ, у якім выдзелены выказнік выражаны дзеясловам у форме 2-й асобы будучага часу абвеснага ладу і называе дзеянне, якое адносіцца да любой асобы:
А) Не парушаю правіл руху.
Б) Па тэлебачанні будуць паказваць мастацкі фільм.
В) У Галі пасвятлела на душы.
Г) Па нітачцы і клубок знойдзеш.
Д) На граніцы паласу барануюць, нібы ў полі.
- Адзначце сказ, у якім выдзелены выказнік выражаны формай множнага ліку прошлага часу:
А) Падрыхтуемся да працы на прышкольна-доследным участку.
Б) У пасляваенныя гады выбралі Кавалёву сакратаром райкома партыі.
В) Не вучы плаваць рыбу.
Г) Ужо каля месяца не было дажджоў.
Д) Як добра і радасна мне!
- Адзначце сказ, у якім выдзелены галоўны член выражаны безасабовым дзеясловам:
А) Сябруем са смехам і песняй крылатай.
Б) Вось і родная вёска.
В) Бяздонную бочку вадой не нальеш.
Г) За песні і весялосць празвалі Васіліну ў вёсцы Вяснянкай.
Д) Многа было сказана харошых слоў і пажаданняў.
Е) Апейка да позняй ночы не спаў.
Варыянт 2.
- Адзначце правільнае сцвярджэнне:
Пэўна-асабовыя сказы - гэта …
А) аднасастаўныя сказы з выказнікам, выражаным дзеясловам у форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга і будучага часу або ў фоме множнага ліку прошлага часу ўмоўнага ладу;
Б) аднасастаўныя сказы з выказнікам, выражаным дзеясловам у форме 1-й ці 2-й асобы;
В) аднасастаўныя сказы з выказнікам, пры якім няма і не можа быць дзейніка;
Г) аднасастаўныя сказы, якія маюць абагульненае значэнне;
Д) аднасастаўныя сказы, якія маюць адзін галоўны член – дзейнік.
- Адзначце аднасастаўныя неразвітыя сказы:
А) Зіма. Д) На дварэ змяркалася.
Б) Сцяжынка лугавая. Е) Ноччу снегу намяло.
В) Вечарэе. Ё) Вечар. Мароз..
Г) Лес і поле. Ж) Снег. Завіруха.
- Адзначце простыя аднасастаўныя сказы:
А) Духмяная цішыня густа наплывае з-за вербалозаў на раку.
Б) Люблю цябе, мой Нёман родны.
В) Вада ў гэтым месцы хлынула на дарогу, размыла пясок.
Г) Гляджу на зялёную сопку.
Д) Сябруем са смехам і песняй крылатай.
Е) Птушку пазнаюць па палёце.
- Адзначце простыя назыўныя сказы:
А) Чэрвень. Росы і цішыня.
Б) Пусты небасхіл.
В) Наступіла зіма.
Г) Духата і цішыня.
Д) У вёсцы спяваюць.
Е) Вось і апошняя станцыя.
Ё) Удзень вучні распускаліся на паўтары гадзіны для абеду.
- Адзначце простыя безасабовыя сказы:
А) Па-над вёскамі і сёламі свеціць сонейка вясёлае.
Б) К поўдню пацяплела.
В) Ціха было ў лесе.
Г) Прыемна пахне апельсін.
Д) Ад дабра дабра не шукаюць.
Е) У лесе заўсёды мне хораша думаецца.
- Адзначце аднасастаўныя сказы з галоўным членам дзейнікам:
А) Цвіці ж, каласуйся, мой край.
Б) Якое хараство!.
В) Ужо цяпер хачу ісці куды-небудзь, глядзець, здзіўляцца.
Г) Начное рэха данесла гук далёкага ўзрыву.
Д) Папрацуеш да поту – пад’ясі ў ахвоту.
Е) Светлы дзень.
Ё) Сынок, а па цябе з сельсавета прыбягалі.
Ж) Новых сяброў набывай, а старых не забывай
- Адзначце аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам:
А) Люблю шырокія рэкі.
Б) Асенні дзень
В) Па дарозе ніхто не едзе і не ідзе.
Г) Смуга над плёсам.
Д) Пахне мятаю дзікай.
Е) Загараю на беразе Мінскага мора.
Ё) Якая прыгажосць!
- Адзначце сказ, у якім выдзелены выказнік выражаны дзеясловам
у форме 1-й асобы цяпераняга часу абвеснага ладу і ўвага
засяроджваецца на дзеянні пэўнай асобы:
А) Да далёкіх планет павядзём караваны ракет.
Б) Дзякую вам за добрыя словы
В) Давайце паедзем у Панямонь.
Г) На лодцы можна дабрацца да самых недаступных мясцін
і ўбачыць нямала цікавага.
Д) Не спяшайся языком, а спяшайся справаю.
- Адзначце сказ, у якім выдзелены выказнік выражаны формай
множнага ліку прошлага часу:
А) На дварэ ўжо світае.
Б) Стаю над возерам вясной.
В) Мяне вельмі рана разбудзілі.
Г) Мне сумна сёння.
Д) Даём аднойчы прысягу на вернасць любімай зямлі
- Адзначце сказ, у якім выдзелены галоўны член выражаны
дзеясловам 3-й асобы цяперашняга часу абвеснага ладу:
А) Запахла свежаю раллёю.
Б) Верасень ідзе багаты.
В) Ідзі смялей, стаў цвёрды крок.
Г) Не, не дарэмна яму вераць.
Д) Век жыві, век вучыся.
Е) На гасцінцы бярозы галінамі голымі звоняць.
Ё) Трывожнае лета.