РУС БЕЛ ENG

Тэст па тэме “Дзеепрыметнік”

Варыянт 1

  1. Адзначце дзеепрыметнікі.

А) састарэлы;                              г) напоены;

Б) састарэць;                               д) напаіць;

В) стары;                                     е) пачарнелы.

  1. Адзначце сказы з дзеепрыметнікавым зваротам.

А) Па асфальтаванай дарозе мы пад’ехалі да раскінутага паміж зялёных дрэў мястэчка.

Б) Кожная пядзя зямлі, прыгрэтая веснавым сонцам, жыве радасным жыццём.

В) Спачатку паабапал дарогі цягнуліся палеткі з раскіданымі дзічкамі.

Г) Жнівеньская ноч усё кружыла над саламянымі стрэхамі стоенай вёскі.

  1. Адзначце заканчэнне дадзенай фармулёўкі.

Дзеепрыметнікавы зварот – гэта дзеепрыметнік разам ….

А) з залежнымі ад яго словамі;

Б) з залежнымі і паяснёнымі словамі.

  1. Адзначце правільныя сцверджанні.

А) Дзеепрыметнікі змяняюцца па ліках, родах, склонах.

Б) Дзеепрыметнік разам з залежнымі словамі ўтварае дзеепрыметнікавы зварот.

В) У сказе дзеепрыметнік бывае толькі азначэннем.

  1. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікі, што ў дужках, неабходна паставіць у вінавальным склоне.

А) Скінулі лясы (пажоўклы) лісце.

Б) Кружыў галаву гаркавата-салодкі водар (набрынялы) пупышак асіны і таполяў, (адталы) моху.

В) (Задаволены) птушка заплюшчыла вочы і мірна задрамала на маёй руцэ.

Г) Мы заўважылі сцяжынку, (вытаптаны) ласямі.

6, Адзначце сказы, у якіх не хапае знакаў прыпынку.

А) Лепшы сродак ад мышэй – раскладзеныя і паразвешаная ў пучках дзікая мята.

Б) Багуны прысыпаныя снегам панура звешвалі свае мяцёлкі.

В) Над далінаю ўзнімаліся роўненька акругленыя скаты ўзгоркаў аздобленыя пяшчотнай зелянінай маладой ярыны.

Г) Сцены пафарбаваныя пад колер летняга неба ствараюць уражанне прастору, спакою.

  1.   Укажыце варыянты, у якіх правільна вызначаны межы дзеепрыметнікавага зварота (коскі не пастаўлены).

А) Ля берага аброслага густым алешнікам на цёмнай вадзе нерухома ляжалі белыя ліліі.

Б) Дрэвы ўкрытыя маладым лісцем па-святочнаму аздаблялі вуліцы паселішча.

В) Учарнелая патлелая зверху салома крышылася.

Г) Тут жа была звычайная разасланая Параскай пасцель, сялянская хата, парудзелыя сцены.

  1. Вызначце дзеепрыметнікі і дзеепрыметнікавыя звароты як члены сказа.

А) Разамлелая за гарачы чэрвеньскі дзень рака цякла павольна.

Б) Зямля ў вінаградніках была добра праполата.

В) Апусцеўшае поле захмурнела высахшым быльнікам.

     1 – азначэнне;

     2 – выказнік.

  1. Адзначце дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу з суфіксам –н-.

А) атрыманы;                        г) размежаваны;

Б) сплецены;                         д) сказаны.

В) разбураны;

  1. Адзначце сказы з памылкамі ва ўжыванні дзеепрыметнікавых зваротаў.

А) Нясцерпна пякло нахіленае сонца на захад.

Б) Кнігаўка, напалоханая хлопцамі, усё яшчэ лятала  і неспакойна крычала.

В) Абапал дарогі, укрытыя шэранню, стаялі маладыя сасонкі, бярозкі, елкі.

Г) Дрэвы па-святочнаму аздаблялі вуліцы паселішча, укрытыя маладым лісцем.

 

Варыянт 2

  1. Адзначце дзеепрыметнікі.

А) новы;                              г) выпалены;

Б) абнавіць;                         д) выпаліць;

В) абноўлены;                     е) пабелены.

  1. Адзначце сказы з дзеепрыметнікавым зваротам.

А) Зноў у лад усхваляванаму сэрцу затахкалі колы цягніка.

Б) Назбіранымі на дарозе каласкамі не пракормішся.

В) Па лесе валяліся вялізныя валуны, аброслыя сівым мохам.

Г) Дзявоцкая краса – заплеценая каса.

  1. Адзначце заканчэнне дадзенай фармулёўкі.

Дзеепрыметнікавы зварот выдзяляецца коскамі, калі стаіць….

А) пасля азначаемага назоўніка ў сярэдзіне сказа;

Б) непасрэдна перад азначаемым назоўнікам.

  1. Адзначце правільныя сцверджанні.

А) Поўныя дзеепрыметнікі скланяюцца так, як і прыметнікі.

Б) Дзеепрыметнік мае граматычныя прыметы назоўніка і прыметніка.

В) Дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад дзеясловаў.

  1. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікі, што ў дужках, неабходна паставіць у родным склоне.

А) Над полем стаяў пах палыну і (выспяваючы) жыта.

Б) З-пад (пачарнелы) мінулагодняга лісця хутка пакажуцца блакітныя пралескі.

В) З двара даносіўся брэх (патрывожаны) сабакі.

Г) Прыемна пахла (нагрэты) за дзень сасной.

6, Адзначце сказы, у якіх не хапае знакаў прыпынку.

А) Калі тварог загарнуць у чыстую марлю змочаную ў салёнай вадзе, то ён захаваецца свежым не адзін дзень.

Б) У глыбокіх лагчынах яшчэ ляжаў чорны снег парэзаны першымі веснавымі ручайкамі

В) Шчаслівыя хлопчыкі горда неслі напоўненыя ляснымі дарамі кошыкі.

Г) Ажылі, павыляталі са сваіх дзённых схованак ачмурэлыя ад гарачыні камары, мошкі.

  1.   Укажыце варыянты, у якіх правільна вызначаны межы дзеепрыметнікавага зварота (коскі не пастаўлены).

А) Ён выпрастаўся  і ўзяў пад паху аплецены дротам гаршчок закручаны ў газету..

Б)  У творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа , нібы ў адборным зерні спадзяваным на сяўбу ўжо закладзена ўся наша беларуская літаратура.

В) У лагчыне парослай дробным беразняком віднеліся шыферныя дахі вясковых хат.

Г) Падпалкоўнік хвіліну з прагнасцю ўбіраў насычаны вільгаццю дняпроўскі вецер.

  1. Вызначце дзеепрыметнікі і дзеепрыметнікавыя звароты як члены сказа.

А) Жоўтая, акуратна пасыпаная пяском дарожка вяла да невялікага дома, што стаяў у глыбіні саду.

Б) Парыжэлыя ад дажджу снапы трэба было неадкладна вывезці з поля.

В) Вось і домік, прыкрыты лістотаю ліпы.

     1 – азначэнне;

     2 – выказнік.

  1. Адзначце дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу з суфіксам –н-.

А) прапылены;                        г) вытаптаныя;

Б) заселены;                            д) прыбраны.

В) выхаваны;

  1. Адзначце сказы з памылкамі ва ўжыванні дзеепрыметнікавых зваротаў.

А) Трапляліся даўнія лесасекі, зарослыя дрэўцамі і маліннікам.

Б)  Жанчыны няспешна кідалі ў кузаў высахлыя снапы даўно ўжо.

В) Пасярод поля стаяў спынены грузавік шафёрам.

Г) Чысты двор прымыкае да самай хаты, абсаджаны дрэвамі.

поделиться в: