Тэматычны кантроль па тэме «Дзеепрыслоўе”
- Выпішыце са сказаў дзеепрыслоўі, назавіце трыванні
Вавёркі спрытна зрываюць сухія шышкі ды, сряшаючыся, нясуць у свае гнёзды.
Сіратлівы бусел, задумаўшыся, стаяў на адной назе і падоўгу глядзеў, павярнуўшы дзюбу на поўдзень.
Недзе далёка ў праліве крэкча, асядаючы, тонкі лёд.
- Спішыце сказы, падкрэсліце дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты
Андрэй не слухаў, не азіраючыся, ішоў далей. Налюбаваўшыся баравікамі, Лабановіч, не спяшаючыся, прыступіў да збору.
- Спішыце сказы, замяняючы дзеясловы, змешчаныя ў дужках, дзеепрыслоўямі.
Як маладзее заўсёды сейбіт, (кідаць) у новую раллю зерне сваёй надзеі.
Наперад песня льецца, (страчаць) вясну, аж сонейка смяецца, (прачнецца) ад сну.
(Пагойдвацца), спеюць жытнёвыя каласы.
- Выпішыце са сказаў дзеепрыслоўі, назавіце іх граматычныя прыметы,
Шафёр скінуў газ, і аўтобус ціхенька, часам падскокваючы на ямках і бразгаючы жалезным нутром, пакаціўся ў лагчыну і раптам затрубіў, сцішаючы ход: сярод шашы стаялі спутаныя коні, адзін на аднаго паклаўшы шыі.
- Зрабіце марфемны разбор аднаго дзеепрыслоўя.
Спяшаючыся, запаўняючы, зайшоўшы, ідучы
- Запішыце сказы, паставіўшы знакі прыпынку.
Маруся адхінулася ад малога устала паспешліва выціраючы слёзы і пайшла да дзвярэй не разумеючы чаго хоча ад яе старая.
А потым бег падскокваючы па мёрзлым полі самалёт. Падняўся. Хіліўся на адзін бок робячы круг над мястэчкам
У сінім небе,…, заліваліся жаваранкі.
- Дапоўніце сказы дзеепрыслоўнымі зваротамі
Касыя промні сонца пранікалі ў лес, … .
Лёгкі ветрык прабягаў над возерам, … .
У сінім небе,…, заліваліся жаваранкі.