РУС БЕЛ ENG

Тэст па тэме “Прыметнік як часціна мовы”

Варыянт 1.

  1. Выпішыце прыметнікі.

Восень, халадзіць, восеньскі, халадэча, халодны, асенні.

  1. Выпішыце прыметнікі, якія ўтвараюць ступені параўнання. Утварыце ад іх усе магчымыя формы.

Чорны, новы, асенні, матчын, хворы, дрэнны.

  1. Выпішыце сказы, у якіх правільна ўтвораны формы ступеняў параўнання прыметнікаў і няма памылак у іх ужыванні.

Летнія дні даўжэй за зімовыя.

Найбольш стрыманая ў сям’і была маці.

Байкал – самае глыбейшае возера ў свеце.

Брэсцкая шаша даўжэйшая і шырэйшая за Віленскі тракт.

Найпрыгажэйшы малюнак быў у Каці.

Брат старэйшы сястры.

  1. Дапішыце канчаткі прыметнікаў.

У густ…  лесе.

Прыгажосць зімн…  дня.

У летн…  спякоце.

Сонечн…  надвор’е.

Па блакітн…  небе.

Квол…  лісточкі.

  1. Ад назоўнікаў утварыце прыналежныя прыметнікі.

(Брат ) шапка, (сястра) сшытак. (бацька) сябры, (Андрэй) дзённік, (маці) сястра, (дзядуля) сябар.

  1. Выпішыце прыметнікі, якія пішуцца з не асобна.

(Не)абдымная ніва, (не)густы лес, далёка (не)правільны, (не) здаровы, а хворы, (не)глыбокая рака, (не)дубовая шафа.

  1. Выпішыце прыметнікі, у якіх трэба пісаць дзве літары нн.

Шырачэ…ы стол, ю…ы ўзрост, салаўі…ы спеў, племя…ы конь, палымя…ы заклік, вясе…і дзень.

  1. Знайдзіце прыметнікі, у напісанні якіх дапушчана памылка. Запішыце іх правільна.

Беларусскі, гарадскі, салдатскі, францускі, ліпеньскі, хатыньскі.

  1. Выпішыце складаныя прыметнікі, якія пішуцца праз злучок.

Вечна…зялёныя (дрэвы), малочна…шакаладнае (начыненне), беларуска…моўнае (асяроддзе), паўднёва…заходнія (плямёны), ружова…фіялетавыя (плямы), шасці…томнае (выданне).

  1. Вызначце “чужога” сярод  “сваякоў”. Па якой прымеце гэта зроблена?

А) Рэдкалессе, шматзначны, рэдкаваты, чарнабровы.

Б) Зоін, ластаўчын, Пецеў, цётчын.

В) Асенні, лімонны, пчаліны, дзённы.

 

Варыянт 2.

1.Выпішыце прыметнікі.

Ветраны, зелянець, зеляніна, зялёны, зелень, зеленаваты.

2.Выпішыце прыметнікі, якія ўтвараюць ступені параўнання. Утварыце ад іх усе магчымыя формы.

Дарагі, добры, кульгавы, зімовы, халодны, цётчын.

3.Выпішыце сказы, у якіх правільна ўтвораны формы ступеняў параўнання прыметнікаў і няма памылак у іх ужыванні.

Мінск – самы найвялікшы горад у Беларусі.

Іван быў мацнейшы за брата.

Мінулая зіма была самая халодная з усіх, што помніў дзед.

Зімовыя дні карацей за летнія.

Найбольш сінявокі сярод нас быў Алесь.

Час – найлепшы лекар.

4.Дапішыце канчаткі прыметнікаў.

У вялік…  пакоі.

Даўжыня летн…  дня.

У сін…  сукенцы.

Цёпл…  надвор’е.

Па гарадск…  парку.

Маленьк…  птушкі.

5.Ад назоўнікаў утварыце прыналежныя прыметнікі.

(Дзядзька ) хата, (бабуля) агарод, (сусед) сын, (Сяргей) падручнік, (Таня) паліто, (Алесь) ранец.

6.Выпішыце прыметнікі, якія пішуцца з не асобна.

(Не)лёгкі шлях, (не)сіні колер, далёка (не)блізкі шлях, (не)глыбокі, а мелкі, (не)ахайны сшытак, (не)высокае дрэва.

7.Выпішыце прыметнікі, у якіх трэба пісаць дзве літары нн.

Вогне…ы віхор, сцюдзё…ы вецер, здараве…ы кулак, асе…і дзень, чырво…ы колер, вераб’і…ы ласунак.

8.Знайдзіце прыметнікі, у напісанні якіх дапушчана памылка. Запішыце іх правільна.

Суседскі, брэстскі, палесскія, нясвіжскі, коньскі, восеньскі.

9.Выпішыце складаныя прыметнікі, якія пішуцца праз злучок.

Яблычна…вінаградны (сок), мала…вядомыя (факты), дзесяці…гадовы (хлопчык), паўночна…заходні (вецер), шэра…бурыя (палосы), шэра…вокі (юнак).

10.Вызначце “чужога” сярод  “сваякоў”. Па якой прымеце гэта зроблена?

А) Палымяны, скураны, палатняны, ледзяны.

Б) Шэравокі, зеленаваты, светлавалосы, горка-салёны.

В) Невясёлы, неглыбокі, несціханы, няблізкі.

поделиться в: