Кантрольная тэставая работа
А1. Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:
1) вадаахоўны 4) паўнапраўны
2) грэйдэр 5) платагон
3) даўгашэрсны
А2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару Я:
1) с..нсацыя 4) б..скрыўдны
2) н..кошаны 5) погл..д
3) л..снікова
А3. Адзначце прыклады, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў (нескладовае):
1) высыпаў __ скрыню; 4) маладая фра_
2) перадачу “Добрай раніцы” _сёй сям’ёй глядзім; 5) калегі_м
3) усюды – _згоркі, лясы;
А5. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць мяккі знак:
1) медз..ведзяня; 4) в_етнамка
2) чэрвен_скі 5) сядз_це
3) Мар_ян
А6. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак –еце:
1) абкапаць; 4) весці;
2) зашнураваць; 5) кіраваць;
3) жаць;
А7. Адзначце сказы, у якіх не з выдзеленымі словамі трэба пісаць разам:
1) Завірух белагрывых коні яшчэ не_зацугляны.
2) Не_падалёку ад асфальтаванай дарогі выраслі карпусы новага завода.
3) Калі не сват, то ручніка не_чакай.
4) Навокал было не_засеянае поле.
5) Дзяцел рытмічна стукаў па галіне дрэва, не_звяртаючы ўвагі на дзеда.
А8. Адзначце словазлучэнні, у якіх залежнае слова прымыкае да галоўнага:
1) чацвёртая чвэрць; 4) узнагародзіць ордэнам;
2) чытаць выразна; 5) паварот направа
3) яшчэ цёплы;
А9. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставіцца працяжнік:
1) Хлеб_ вось што галоўнае ў жыцці чалавека.
2) Шырыня, прастор_ не акінеш вокам.
3) Яна_ мой лёс, яна_ мая вясна.
4) Круты чалавек_ дзед Архіп.
5) Конны пешаму _не таварыш.
А10. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць знакі прыпынку:
1) Хлопцы беглі_ не азіраючыся.
2) На_ мокрым ад расы _лісці зазіхацелі ранішнія промні.
3) Маўклівы, нават нелюдзімы_ я склаў бы гэты любы спеў у гонар дружбы.
4) Аленяня_ па мянушцы Алежка_ падышло бліжэй.
5) Ідучы_ не заўважыў, як падышоў да драўлянага мастка.
А11. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:
1) Не надта вялікі калгас “Слабада”_ ды дружна працуе яго грамада.
2) Здаецца, бялейшыя сталі гнуткія бярозы_ і яшчэ вышэй падаліся хвойкі і елкі.
3) Сонца_ і блакіт неба.
4) То цёпла_ то холадна.
5) Хай спяваюць жанчыны_ і гучыць вясёлы дзіцячы смех.
А12. Адзначце складаназалежныя сказы толькі з паслядоўным падпарадкаваннем частак:
1) Прыйшла добрая вестка пра тое, што град прайшоў амаль зусім не над полем, дзе яшчэ грэчка і авёс.
2) Міхал, калі наведваўся сюды, дык не даваў веры, што на гэтым месцы зноў лес.
3) Як толькі разднела і ўзышло сонца, пачалі збірацца вучні.
4) Каб свет не хаваўся ў імгле, не ціснулі хмары густыя, хай сонца штораніцы шле стрэлы свае залатыя.
5) Мы заўважылі, што калі ўзышло сонца, дык апынуліся ў незнаёмых месцах.
А13. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп’е:
1) Выснова напрашваецца сама_ трэба нам родны дом зрабіць утульным.
2) Павее ветрык_ шурхнуць травы.
3) Дакошаны лугі_ адшумела жыта_ на сцежкі падаюць пажоўклыя лісты.
4) Хацеў бегчы за Максімам_ ногі не слухалі.
5) Прыслухаешся_ ледзь чутна шуміць вада на грэблі пад мастком.
А14. Адзначце словы, у якіх выдзеленыя марфемы – канчаткі:
1) даваць; 4) учора;
2) заклейваюць; 5) метро
3) маленькае;
А15. Адзначце схему, якой адпавядае пастаноўка знакаў прыпынку ў сказе з простай мовай: Зараз трэба сказаць нешта падумаў Яновіч чаго я маўчу
1) “П, – а, –п”. 4) “П?” – а.
2) “П, – а. – П?” 5) “П? – а. – П”.
3) “П, – а: – П?”
В1. Запішыце лічэбнік дзвесце пяцьдзясят пяць у форме творнага склону:
В2. Да назоўніка какаду падбярыце патрэбную граматычную форму прыметніка: гаваркі, гаваркая, гаваркое. Словазлучэнне запішыце.
В3. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх відамі. Адказ запішыце.
А. Мароз бярэцца нанач. 1. Двухсастаўны.
Б. Наіўнае юнацтва! 2. Назыўны.
В. Як прыемна глядзець на веснавы разліў. 3. Абагульнена-асабовы.
Г. Не вучы плаваць рыбу. 4. Безасабовы.
5. Пэўна-асабовы.
В4. Вызначце якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова. Адказ запішыце ў назоўным склоне.
Колькі памятаю сябе, слова Коласава было ў нашай хаце гэткае ж звычайнае, як акраец хлеба, што заўсёды ляжаў на стале пад белым абрусам.
В5. Знайдзіце складаназлучаны сказ, у якім адна з частак – аднасастаўны безасабовы сказ. Выпішыце граматычную аснову аднасастаўнага сказа.
1) Вые ноч, а вецер белагрывы б’ецца ў шыбы лапай снегавой.
2) Ацэньваць нельга загадзя ўраджай, пакуль яго не пакладзеш на вагі.
3) Было ціха ў прыродзе, і ўсё жыло сваім жыццём.
4) Ля хат насыпаны сумёты, пад снежнай коўдрай спяць палі.
5) Летам у вёсцы сумаваць няма калі.